Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Празе

22.04.2023 10:30 - 12:00 прастора «Punctum» (Krásova 27) 400 крон

У суботу зранку, 22 красавіка, Света Бень і тэатр «Кардонка» паказваюць у Празе свой новы сямейны спектаклік «Беспрацоўнае дрэва».



Дата: 22 красавіка

Час: 10.30 (час мясцовы)

Месца: прастора «Punctum», Krásova 27, Прага 3

Гэта гісторыя пра дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі, то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.

Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу. Нават калі ты пазбаўлены дома і звыклага ўкладу жыцця. Запрашаюцца дзеткі ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

Рэжысёрка — Святлана Бень.

Мастачка — Ліна Хесіна.

Квіткі коштам 400 крон можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Вясновы фэст пад Маладзечнам

18.04.2026 (13:00 - 17:00) фальварак Ракуцёўшчына

Спектакль «Un-packing» ва Уроцлаве

24.04.2026 19:15 - 26.04.2026 20:15 Wrocławski Teatr Współczesny (Rzeźnicza 12)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ