Спектакль Юры Дзівакова «Насця» ў Варшаве (16+)

16.09.2022 - 20.09.2022 19:30 - 21:00 Teatr Powszechny (ul. Jana Zamoyskiego 20) 50 злотых

16, 17, 18 і 20 верасня беларускі рэжысёр Юра Дзівакоў зноў ставіць у Варшаве спектакль «Насця» паводле Уладзіміра Сарокіна.

Дата і час:

16 і 17 верасня ў 19.30;
18 верасня ў 18.00;
20 верасня ў 19.30 (час мясцовы)

Месца: Teatr Powszechny, ul. Jana Zamoyskiego 20, Варшава


«Насця» — супярэчлівая аповесць, дзеянне адбываецца на мяжы 19 і 20 стагоддзяў і засяроджваецца на Насці, 16-гадовай шляхцянцы.

Аднойчы падчас сямейнага застолля з нагоды шаснаццацігоддзя дзяўчыны адбываецца злачынства, а пасля гулякі аддаюцца філасофскім спрэчкам.

Аўтары спектакля задаюцца пытаннем, што можа прывесці да ўзаемнай нянавісці і культывавання гвалту. Яны пытаюцца пра межы абыякавасці да зла і магчымасці бунту і ўцёкаў у сітуацыі прыгнёту.

Спектакль створаны акцёрамі з Беларусі, Польшчы і Украіны. Граюць Мікалай Стонька, Кацярына Ермаловіч, Вольга Калакольцава, Арцём Мануйлаў, Дар’я Новік і Наталля Ланге.

Спектакль для гледачоў ад 16 гадоў.

Кошт квіткоў — 50 злотых. Набыць іх можна па спасылцы.


 

Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

30.04.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ