Спектакль па кнізе Андруся Горвата «Радзіва “Прудок”»

25.03.2019 19:00 - 19:00 Культ. цэнтр «Корпус» (пр-т Машэрава, 9) 15 BYN

Незалежны тэатральны праект ГЭТАМЫ
25 сакавіка
19.00
Культ. цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8

Рэжысёр: Стас Жыркоў (Украіна)
Аўтар: Андрусь Горват (паводле кнігі «Радзіва «Прудок»)
Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі
Прадзюсар: Марына Дашук
PR-менеджар: Жанна Гурына
Мастак афішы: Ульяна Бень

ГэтаМЫ, а не хтосьці іншы
ГэтаМЫ, а не хтосьці іншы
ГэтаМЫ, а не хтосьці іншы
ГэтаМЫ….

«Радзіва «Прудок» Адруся Горвата — гэта кніга пра самаго аўтара, які калісьці працаваў у Мінску, але расчараваўшыся ў сталічным жыцці пераехаў на палескую вёску (якая так і называецца — Прудок), каб аднавіць дом свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў.

Напачатку Андрусь выкладаў свае ўражанні ад радасцяў жыцця ў вёсцы на асабістай старонцы ў Facebook. Кожны запіс веяў палескім каларытам, а трапна спісаныя з сапраўдных палешукоў вобразы, станавіліся для нас суседзямі альбо сябрамі. Людзьмі, якіх мы сустракалі калісьці альбо сустракаем сёння — тымі, хто сярод нас. Намі самімі. Менавіта гэтыя запісы затым і склалі кнігу «Радзіва «Прудок».

Работа над спектаклем была распачата на майстар-класе ў рамках Міжнароднай тэатральнай акадэміі ў Мюнхене, арганізаванай саюзам моладзі ў Германіі JunOste.V.

Стас Жыркоў, рэжысёр: «Я пазнаёміўся з творчасцю Андруся Горвата, калі патрапіў на спектакль «Радзіва «Прудок» у Мінску. Тады ж мне падарылі гэту кнігу са словамі: «Гэта табе, Стас, ад беларускай інтэлігенцыі». А ўжо летам мусіў выкладаць майстар-клас па сучасным драматычным тэатры ў рамках тэатральнай акадэміі ў Мюнхене. Калі я даведаўся, што да мяне на курс запісаліся ўсе беларусы — вырашыў: што ж ставіць з беларусамі, як не «Прудок»! Мы знайшлі агульныя кропкі судакранання, тое, што аб’ядноўвала і было блізка акцёрам, што хвалявала менавіта іх — уласна з гэтага і нарадзіўся спектакль «ГЭТАМЫ». Гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці перажываемых пачуццяў і сітуацый.

Квіткі: 15 BYN. Набыць  можна сайце bezkassira.by.
Працягласць: 1 гадзіна без антракту.
Падзея ў Facebook.
Кантакты: +375 44 765 11 93, +375 44 418 20 21.


Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ