«Статуты ВКЛ у кантэксце гісторыі права Беларусі»: лекцыя ў Мінску

09.03.2022 15:00 - 16:30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

9 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца апошняя публічная лекцыя з цыклу «Крыніцы гістарычнай памяці» — гэтым разам на тэму «Статуты ВКЛ у кантэксце гісторыі права Беларусі».



Дата: 9 сакавіка

Час: 15.00

Месца: зала адукацыйных тэхналогій, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Лектар — вядомы айчынны гісторык Уладзімір Падалінскі, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. 

Сярод пытанняў лекцыі: 

На якой «глебе» паўставалі тры Статуты ВКЛ? 

Ці былі Статуты ВКЛ канстытуцыямі? 

Ці быў Леў Сапега аўтарам трэцяга Статута? 

Ці сапраўды Статут 1588 г. адмяняў Люблінскую унію 1569 г.? 

На якой мове былі напісаны Статуты ВКЛ? 

Уваход вольны. 

Будзе таксама анлайн-трансляцыя на YouTube-канале. Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ