Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

06.09.2025 10:00 - 13:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 10 рублёў


У суботу, 6 верасня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на экскурсію па Спасавай слабадзе, адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.







З часоў свайго існавання, а менавіта з сярэдзіны XVIII стагоддзя, Спасава слабада была месцам пражывання стараабрадцаў. 

Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.



 Падчас экскурсіі вы: 

разгледзіце гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну; 

абмяркуеце гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;

 з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы айца Сергія патрапіце ў храм. 

Для тых, хто хоча наведаць храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам — сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам — доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы. 


Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.



 Колькасць месцаў абмежаваная. 


Кошт удзелу — 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.






Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Адкрытая лекцыя Паўла Церашковіча ў Варшаве

11.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ