Сустрэча «Драмы пералому» ў Варшаве

06.11.2025 19:00 - 20:00 ЦБС (Oleandrów 6/2) Бясплатна

У чацвер, 6 лістапада, у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца сустрэча «Драмы пералому» вакол кнігі «Бясконцы жнівень».



«Бясконцы жнівень» - гэта кніга, што гучыць галасамі беларусаў: пра мужнасць, боль, надзею і салідарнасць пасля падзеяў 2020 года.

Гэта анталогія новых драм, якія не даюць забыць той час і расказваюць пра пратэсты і турмы, выгнанне, страх і сілу супольнасці.

Падчас сустрэчы пагавораць пра тое, як мастацтва можа станавіцца формай супраціву і захавання памяці - як яно дапамагае перажыць, засведчыць і выказаць тое, што цяжка вымавіць.

Таксама пачуеце фрагменты з драм і сустрэнецеся з Касяй Чэкатоўскай, драматургіняй і суаўтаркай анталогіі, якая падзеліцца сваім досведам пісання ў час пералому.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Дзіцячы Хэлаўін у Кракаве

01.11.2025 (10:00 - 12:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошні N.R.M. у Вільні

07.11.2025 (19:00 - 22:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

MARA FEST SEA LIGHTS у Сопаце

08.11.2025 (18:00 - 21:00) (al. Franciszka Mamuszki 14)

ŠUMA ў Таліне

08.11.2025 (20:00 - 22:00) BH Pubi (Mustamäe tee 43)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ