Сустрэча «Негвалтоўны антыфашызм» у Варшаве

13.03.2025 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае

 

У чацвер, 13 сакавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца сустрэча «Негвалтоўны антыфашызм».





 Чаму нас могуць раз’юшваць іншыя людзі і як з гэтым быць?

 Што значыць быць «добр_ай чалавекам» і ці сапраўды гэта пра «добрае»?

 Чаму мы можам ненаўмысна падтрымліваць расізм, мігрантафобію, дыктатуры і гвалт?

 Чаму чытаць «айцоў дэмакратыі» недастаткова, каб дэмакратыя была тут і цяпер?

 І чаму шлях да дэмакратыі ніколі ня мае фінішу, а ўяўляе сабой пастаянны працэс?

Пра тое і пагавораць даступнай мовай у лёгкай атмасферы з вялікім спісам тэматычнай літаратуры, фільмаў і сэрыялаў.

 Кожны ўдзельнік атрымае чэк-ліст свядомасці «Як не дапамагаць неа-фашызму на побытавым узроўні штодня».


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Музычная вечарына «Аканкагуа» ў Мінску

14.03.2025 (19:00 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ