Распачаўся прыём заявак на конкурс «Экслібрыс» імя Анатоля Клышкі

Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», якія арганізуе Міжнародны саюз пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў, піша bellit.info.

«Ekslibrys

Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя.

Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны. Пераможцы конкурсу рукапісаў «Экслібрыс» атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.

Дэдлайн падачы твораў — 1 кастрычніка 2025 году

Падаць тэкст: bellit.info@gmail.com (у тэме ліста пазначыць — «Экслібрыс 2025»)