Рэзідэнцыя імя Яніны Кац для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі ды Украіны аб’яўляе пра чарговы набор кандыдатак

KBF i Kraków Miasto Literatury UNESCO запрашаюць да ўдзелу ў трэцяй праграме літаратурнай рэзідэнцыі для пісьменніц і перакладчыц. Сёлета ў Кракаў запрашаюць дзвюх прадстаўніц з Украіны і Беларусі. Падчас двухмесячнага знаходжання ў Кракаве яны атрымаюць стыпендыю і магчымасць удзельнічаць у літаратурным жыцці Кракава, піша kamunikat.org.

Afiša

Патронка рэзідэнцыі Яніна Кац (1939-2013) — кракаўская пісьменніца, паэтка і перакладчыца, якая ў 1969 годзе была вымушаная пакінуць Польшчу з-за антысеміцкай кампаніі, якая тут разгарнулася. Рэшту жыцця яна правяла ў Капенгагене, была лаўрэатам шматлікіх прэстыжных літаратурных прэмій Даніі, перакладала на дацкую мову творы Віславы Шымборскай, Збігнева Герберта і Славаміра Мрожака.

У наш час Кракаў хоча быць надзейным прытулкам для мастакоў, вымушаных пакінуць сваю радзіму. Праграма рэзідэнцыі імя Яніны Кац для пісьменніц і перакладчыц з Беларусі і Украіны ўтварылася менавіта з пераканання, што Кракаў — адкрыты і гасцінны горад, адданы правам жанчын. І месца адыгрывае асаблівую ролю ў дачыненні да жанчын-творцаў з-за ўсходняй мяжы.

Першай рэзідэнткай праграмы імя Яніны Кац стала беларуская паэтка, перакладчыца і празаік Ганна Янкута. У 2024 г. рэзідэнткамі сталі беларуская перакладчыца з польскай і англійскай моваў Алена Пятровіч і ўкраінская пісьменніца, журналістка і перакладчыца Тамара Дуда.

Літаратурная рэзідэнцыя забяспечвае абраным кандыдаткам двухмесячнае пражыванне ў цэнтры горада, стыпендыю 2500 злотых брута ў месяц, кампенсацыю выдаткаў на праезд у Кракаў і назад, матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама магчымасць пазнаёміцца ​​з мясцовым літаратурным і выдавецкім ландшафтам ды ўсталяваць прафесійныя кантакты з іншымі творцамі. Адна з рэзідэнтак будзе мець магчымасць жыць у Кракаве ў траўні-чэрвені, другая — у чэрвені і ліпені 2025 года.

Праграма з’яўляецца часткай круглагадовай праграмы літаратурных рэзідэнцый Кракава, горада літаратуры ЮНЕСКА.

Да ўдзелу запрашаюцца пісьменніцы і перакладчыцы з Украіны і Беларусі, праграма рэзідэнцыі падтрымлівае папулярызацыю іх творчасці ў Польшчы.

Крытэрыі адбору

— веданне польскай ці англійскай мовы
— як мінімум, адна апублікаваная кніга (мастацкая ці публіцыстычная), сцэнар (кіно ці тэатр) або пераклад.

Падрабязнасці адносна дакладнай даты пражывання ўзгадняюцца індывідуальна з рэзідэнткай.

Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 г.

Час знаходжання ў Кракаве: травень-чэрвень або чэрвень-ліпень 2025 года

Заяўка на рэзідэнцыю павінна змяшчаць запоўненую форму і CV (або біяграфія)

Гэта трэба даслаць у пазначаны тэрмін на адрас: residencies@miastoliteratury.pl

Форма заяўкі ТУТ.