Сустрэча «Спаваздача з раю», прысвечаная паэзіі Збігнева Герберта

25.06.2024 18:00 - 20:00 Прастора польскай культуры Бясплатнае

У чарговым выпуску «Санаторыя пад клепсідрай» мова пойдзе пра культавага польскага паэта ХХ стагоддзя Збігнева Герберта (1924-1998), геніяльнага лірыка, драматурга і аўтара інтэлектуальнай эсэістыкі. Сімвалічная нагода для дыскусіі — стогадовы юбілей «прынца паэтаў», як называюць Герберта ў Польшчы.

Дата: 25 чэрвеня

Час: 18.00

Месца: анлайн

Спецыяльнай госцяй сустрэчы выступіць перакладчыца польскай літаратуры Марына Казлоўская, якая разам з мадэратарам, паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам, паразважае пра гербертаўскую паэзію і досвед яе перакладу на беларускую мову, закрануўшы наступныя пытанні:

  • «Перад зачыненай брамай майго гораду»: неназваны Львоў у вершах паэта.
  • Вобразы дзяцінства і феномен памяці.
  • Паэтычная проза (верш у прозе) у «ранняй» лірыцы Герберта.
  • Гербертаўскі «класіцызм».
  • Роля вечных вобразаў сусветнай культуры.
  • «Нябесныя пралетары»: жанр (анты)утопіі ў аўтара «Справаздачы з раю».
  • «Пан Когіта» як інтэлектуальнае і паэтычнае alter ego творцы.
  • Маральная пазіцыя аўтара «Рэпартажу з гораду ў аблозе».
  • Эстэтычная прырода пратэсту («Моц густу»).

«Збігнеў Герберт — прадстаўнік пакалення-1956, загартаванага агнём Варшавы. Пакалення вывіхнутага веку. Пакалення паэтаў-маралістаў, што імкнуліся абараніць права асобы быць сабой і захаваць чалавечую годнасць, супрацьпаставіўшы спрадвечныя каштоўнасці навязанаму звонку абсурду, у якім адзіным дазволеным чалавеку пачуццём быў штодзённы жах.
Паэзія — дачка памяці. Для Збігнева Герберта памяць стала пакліканнем, абавязкам, цяжарам, з якім трэба было наноў вучыцца жыць, дыхаць, верыць і дараваць».
Марына Казлоўская, з прадмовы да кнігі З. Герберта «Рэканструкцыя паэта»


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ