ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча з Аляксандрам Ждановічам у Лодзі

26.07.2023 19:00 - 21:00 Dom Litaratury, ul. Roosevelta 17, Dom Litaratury (ul. Roosevelta 17) Бясплатнае

26 ліпеня акцёр Аляксандр Ждановіч, ён жа Маляваныч, запрашае беларусаў Лодзі на сваю творчую сустрэчу!



Дата: 26 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Dom Litaratury, ul. Roosevelta 17, Лодзь


Будзе дзве часткі: 

Спачатку спадар Алесь прапануе вам паэтычную кампазіцыю па вершам беларускіх паэтаў: «Вось яны, а вось мы». 

Разам з Уладзімірам Караткевічам, Максімам Багдановічам, Анатолем Сысам ды іншымі беларускімі аўтарамі паспрабуем адказаць на пытанні: у чым шукаць сілы, на што абапірацца ў наш непросты час, каб захаваць сябе, як асобу, як чалавека.

А пасля Маляваныч пакліча вас у чароўны свет дзяцінства. Казкі, жарты, успаміны... 

Будзе аповед пра гісторыю беларускай батлейкі. Вы пабачыце батлеечны спектакль «ЦАР ІРАД» і нават зможаце прыняць у ім удзел. 


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Канцэрт да Дня Незалежнасці Беларусі ў Беластоку

23.08.2026 (14:00 - 17:00) Хаб «Новая зямля» (ul. Św. Rocha 5 lok. 32)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ