Сустрэча з Дзмітрыем Строцавым у Кракаве

01.05.2022 17:00 - 19:00 Віла Дэц’юша (ul. 28 Lipca 1943) Бясплатнае

1 траўня ў Кракаве адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Дзмітрыем Строцавым і яго перакладчыкамі «дзе я быў апошнія 15 гадоў / я крычаў. Паэт у чатырох мовах».



Дата: 1 траўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Віла Дэц’юша, ul. 28 Lipca 1943, Кракаў

Падчас сустрэчы Дзмітрый Строцаў падзеліцца сваімі вершамі, напісанымі цягам апошніх 15 гадоў і прысвечанымі войнам у Грузіі і Украіне і беларускім пратэстам 2020-га.

У сустрэчы таксама ўдзельнічаюць:

Яана Бернатовіч — мовазнаўца, культуразнаўца, рэдактар і перакладчыца вершаў Дзмітрыя Строцава на польскую мову;

Наталля Бельчанка — украінская паэтка і перакладчыца, сябра ПЭН-клуба Украіны;

Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст, прадстаўнік ПЭН-клуба Беларусі.

Загадзя рэзервуйце месца па спасылцы, бо іх колькасць абмежаваная. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Дранік-фэст у Суле

13.09.2025 14:00 - 14.09.2025 17:00 парк гісторыі Сула

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ