Сустрэча з мастаком-рэстаўратарам Цімафеем Палуніным у Мінску

03.02.2022 18:30 - 19:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24) Бясплатнае

Нацыянальны мастацкі музей запрашае на сустрэчу з мастаком-рэстаўратарам Цімафеем Палуніным на выставе «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».



Дата: 3 лютага

Час: 18.30

Месца: Нацыянальны мастацкі музей, вул. К. Маркса, 24, Мінск

На экскурсіі з мастаком-рэстаўратарам сектара рэстаўрацыі алейнага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея Цімафеем Палуніным пойдзе гаворка пра тое, як адбываецца працэс рэстаўрацыі, якія цяжкасці, адкрыцці і перамогі чакаюць «лекараў даўніны» на іх прафесійным шляху. І, вядома, кожны жадаючы зможа атрымаць адказы на свае пытанні.

Звяртаем вашу ўвагу, што ўваход на сустрэчу ажыццяўляецца праз выставачны корпус музея (К. Маркса, 24).

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, неабходны папярэдні запіс па тэл.: (017) 397-01-63.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Вандроўны кінабалаган у Вільні

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ