Сустрэча з расійскай пісьменніцай Наталляй Сцеркінай
Пачатак: 10.06 (19:00)Канец: 11.06 (21:00)
Кнігарня Логвінаў
10 чэрвеня | 19:00 •
Творчая сустрэча з драматургіняй, празайкай і выкладчыцай УДІК (ВГИК) Наталляй Сцеркінай.
Чытаем і гутарым пра Маскву літаратурную.
Уваход вольны | Кнігарня Логвінаў (пр-т. Незалежнасці, 37а)
Наталля Сцеркіна — нарадзілася ў Маскве. У 1976 годзе скончыла філфак МДУ. Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Піша прозу — апавяданні, аповесці. Аўтар шасці кніг. Першая — «Сны горада» — выйшла ў 1993 г. Публікавалася ў часопісах «Золотое перо», «Кольцо А», «Литературный европеец», «Меценат и мир», «Мосты», «Человек. Культура. Город», «Фонограф», «Музыка и время», газетах «Культура», «Информпространсво», у замежных выданнях. Выкладала ў УДІК (ВГИК), з якім і па гэтую пару захоўвае прафесійныя кантакты. У апошнія гады піша сцэнарыі і п'есы.