Сустрэча з выдаўцамі Андрэем Янушкевічам і Сяргеем Шупам у Вільні

24.02.2024 18:00 - 20:00 (Vilniaus g., 20) Бясплатнае

У суботу 24 лютага ў 18.00 у памяшканьні Цэнтру беларускай супольнасьці і культуры ў Вільні (Vilniaus g., 20) адбудзецца сустрэча зь беларускімі незалежнымі выдаўцамі Андрэем Янушкевічам (выдавецтва «Янушкевіч», Варшава) і Сяргеем Шупам (выдавецтва «Вясна», Прага).


Дата: 24 лютага

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus g., 20, Вільня

Госьці раскажуць пра выдавецкія навінкі і свае далейшыя пляны, а таксама прадставяць свае апошнія выданьні: кнігі Дзяніса Марціновіча «Сьлюнькоў» і Аляксандра Дземідовіча «Записки несостоевшегося «химика»» з удзелам аўтараў, а таксама пераклад культавага раману Юргіса Кунчынаса «Туўла» ў перакладзе Сяргея Шупы.


Вам можа быць цікава

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ