Сустрэчы з арганізатарамі фестывалю “SPRAVA” і арт-пікніка “FSP”

08.09.2018 - 09.09.2018 08:00 - 17:00 Дзедзіч (Маякоўскага 46-1) Уваход вольны

8 і 9 верасня ў Берасці адбудуцца сустрэчы з арганізатарамі фестывалю “SPRAVA” і арт-пікніка “FSP”

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” працягвае цыкл лекцый і сустрэч у межах праекта “#999”. У бліжэйшыя выходныя ў Берасце завітаюць стваральнікі і каардынатары культурніцкіх праектаў – Кацярына Аверкава (у суботу)  і Дзяніс Трусіла (у нядзелю).

Мэта гэтага праекта – прынесці новыя ідэі, наладзіць публічную дыскусію па сучасных формах правядзення вулічных святаў.

8 верасня ў адноўленым офісе “Дзедзіча” з 14.00 до 16.00 пройдзе сустрэча з арганізатаркай міжнароднага фестываля-узаемадзеяння з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі – “SPRAVA” – Кацярынай Аверкавай, якая раскажа пра свой вопыт арганізацыі вялікіх мерапрыемстваў.

Фестываль SPRAVA збірае супольнасць архітэктараў, гісторыкаў, мастакоў, рамеснікаў, музыкаў і наведвальнікаў (мясцовых жыхароў і прыезджых) для стварэння новай культурнай прасторы вакол Чарэйскага возера (Віцебская вобласць). Гэтым летам прайшоў ужо другі, як яго назвалі самі арганізатары – “фестываль месца”. Падрабязней пра фэст на сайце –spravafestival.by

9 верасня адбудзецца сустрэча з Дзянісам Трусіла, заснавальнікам і прадзюсарам арт-пікніка ў Мінску “Freaky Summer Party”. Ён распавядзе як прасоўваць культурніцкія мерапрыемствы, колькі грошай можна патраціць на рэкламу і канешне ж адкажа на пытанні слухачоў. Пачатак у 14.00.

Freaky Summer Party – гэта атмасферны летні арт-пікнік. Кактэйлі з гульняў, сучаснага мастацтва, воркшопы, трэндавая музыка і медыйныя эксперыменты. Ладзіцца ён у Мінску, на тэрыторыі парка Перамогі. Падрабязней на сайце artpicnic.by.

*Сустрэчы будуць цікавыя для арганізатараў разнастайных мерапраемстваў, ці тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяродку Берасця.

Пасля лекцый будзе наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Пошук новых падыходаў да арганізацыі культурных імпрэзаў, абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.

Каб трапіць на сустрэчы, трэба запоўніць заяўку.

Адрас: Берасце, Маякоўскага, 46.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Вербная нядзеля ў Суле

28.03.2026 14:00 - 29.03.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ