«Свабода думкі. 100 гісторый з турмы. Максім Знак» Імпрэза ў Гамбургу

19.05.2023 19:00 - 21:00 універсітэцкая бібліятэка імя Карла фон Асецкага (Von-Melle-Park 3) Бясплатнае
У пятніцу, 19 траўня, у Гамбургу адбудзецца імпрэза, прысвечаная Максіму Знаку і беларускім палітвязням.



Дата: 19 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: універсітэцкая бібліятэка імя Карла фон Асецкага, Von-Melle-Park 3, Гамбург


Максім Знак быў арыштаваны восенню 2020 года і 6 верасня 2021 года асуджаны на дзесяць гадоў пазбаўлення волі. Сваю кнігу «Зэкамерон», зборнік са ста міні-апавяданняў, ён напісаў у першы год зняволення. З іроніяй ён распавядае пра свае новыя будні і такім чынам дае нам зразумець унутраную працу беларускага апарату прыгнёту.

Акцёр Ян Уплегер прачытае ўрыўкі з «Зэкамерона».

Таксама будзе гутарка з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і адвакаткай Людмілай Казак пра тэксты Максіма Знака і пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

Мадэратарка — Крысцін Гербердынг.

Уваход вольны, вітаюцца ахвяраванні для беларускіх палітвязняў.




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ