У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі

30.09.2023 09:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

30 верасня ў Наваградку пройдзе свята музыкі і паэзіі «О Навагрудскі край — мой родны дом...», прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.


Дата: 30 верасня

Час: 09:00 (час мясцовы)

Месца: Наваградак

У межах фестывалю мерапрыемствы пройдуць адразу на некалькіх тэматычных пляцоўках горада. Урачыстае адкрыццё фестывалю пройдзе на плошчы Леніна, а ў скверы скверы Адама Міцкевіча адбудзецца мастацкі пленэр навучэнцаў мастацкай школы і адкрыццё арт-аб’екта. Дом-музей Адама Міцкевіча ладзіць літаратурна-музейны праект, а каля помніка Адаму Міцкевічу размесцяцца інтэрактыўныя фоталакацыі «Жывая гісторыя», таксама плануецца стварэнне банэра, прысвечанага творчасці Адама Міцкевіча.

Свята паэзіі «О Навагрудскі край — мой родны дом...» упершыню адбылося ў 2018 годзе, да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Поўную праграму свята глядзіце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Майстар-класы ў Мінску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ