Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 16:00 - 20:00 фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.) Бясплатнае

25 ліпеня, у апошнюю суботу месяца, у фальварку Ракуцёўшчына адбудзецца свята паэзіі і песні ў гонар Максіма Багдановіча. 




У праграме:
 

  •  прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак; 
  •  экскурсіі па экспазіцыі музея «Фальварак Ракуцёўшчына»; 
  •  канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў; 
  •  творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты; 
  •  гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак. 

Наведвальнікі адчуюць атмасферу старасвецкага фальварка, пройдуць сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаюць асалоду ад лета і зловяць натхненне на добрыя справы. 

Уваход вольны! 

 Як даехаць: 
 
  • трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем Багдановіча (кошт — 40 рублёў, замаўляйце месцы па нумары + 375 17 355 22 95; просяць аплаціць загадзя. 
  •  электравік Мінск-Маладзечна — да станцыі Уша; 
  •  маршрутка Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да в. Краснае (прыпынак каля танка); 
  •  уласнае аўто — да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.2541, 27.0925). 



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ