Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 18:30 - 21:00 домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F) 100 злотых


У суботу, 29 жніўня, у Варшаве адбудзецца новы музычны вечар GASCIOUNIA. 


Тэма вечара — «(Не) з чыстага ліста». 

Аўтарская музыка і шчырыя гісторыі музычных гасцей будуць пра перазборку сябе, удачы і факапы, смеласць дзейнічаць у новых абставінах з верай у свой шлях. 

Выступяць гурт «Nocne ptaki» і Воля Шніп, а таксама музыка і акторка Дар’я Новік. Будзе і таемны госць. 

Вас чакае: 

 

  • дзве гадзіны жывой музыкі і шчырых расказаў, 
  •  хатняя атмасфера і смачны хлеб, які (праверана!) перадасць вам цяпло і падтрымку суполкі; 
  •  нэтворкінг у коле сваіх і прыемныя сюрпрызы. 


Квіткі коштам 100 злотых бярыце па спасылцы. Парны квіток — 180 злотых. 



Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ