Свята першага ўкоса ў Азярцы

27.05.2023 09:00 - 11:00 музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае

 У суботу, 27 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята першага ўкоса.



Дата: 27 траўня

Час: з 9.00 да 11.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Першы ўкос — гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў.

На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс.

Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву.

Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук — забеспячэнне палеткаў вільгаццю.

 У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

То вас чакае:

Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена;

 Талочныя і застольныя беларускія песні;

Конкурс на самага лепшага касца;

Майстар-клас па пакосе травы;

Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;

 Майстар-клас па вывучэннм беларускіх народных песень;

Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік.


З 9.00 да 10.00 — уваход бясплатны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ