Святкаванне Багача ў Вязынцы

30.09.2018 12:00 - 17:30 Unnamed Venue Уваход вольны

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў запрашаюць усіх на святкаванне Багача ў Вязынцы.

Сёлета свята адбудзецца 30 верасня, пачатак а 12 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.
Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы зноў просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.
У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, “Гуда”, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца “Сіта”. Як заўжды, будзе дзейнічаць традыцыйная кухня і кірмаш. Таксама, падчас свята пройдзе некалькі цікавых майстар-класаў і лекцый.

ПРАГРАМА

12.00 – 17.00 – Кірмаш і кухня.
12.00 – 13.00 – Урачысты пачатак свята, традыцыйныя летнія і восеньскія спевы ад гуртоў “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, “Гуда”, ссыпанне зерня ў лубку і запальванне свячы.
13.00 – 16.00 – Майстар-класы “Выцінанка” (В.Семчанка), пляценне з бяросты (Д. Маркаў), “Вянкі з лісця, упрыгожванні з ягад” (Д. Філіпчык).
13.00 – 17.00 – Вечарынка народных танцаў клуба “Сіта”.
14.30 – 15.30 – Лекцыя “Досвед прыгатавання хлеба на заквасцы ў сучасных гарадскіх умовах (С.Сушко).
Даезд: з Менску электычка ў бок Маладзечна едзе ў 11.10, прыбывае ў Вязынку ў 12.01, назад можна ехаць электрычкамі на 16.50 і на 17.07.
Кошт квіткоў: дарослыя – 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці – 2 руб.

Кантакты: 8029 275 27 71 Ганна.

Суполкі ў сац. сетках Вконтакте і Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Алесь Бяляцкі ў Празе

17.03.2026 (18:00 - 20:00) Univerzita Karlova, (Celetné 20)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ