Сямейны фестываль «Я радуюся мне!» у Варшаве

25.05.2025 12:00 - 16:00 Skwer Dialogu (Jazdów 3 / 8/1) Бясплатнае



У нядзелю, 25 траўня, у Варшаве адбудзецца сямейны фестываль «Я радуюся мне!»






Прапануюць ляпіць гліняныя свістулькі, майстраваць лялькі-мотанкі, займацца квілінгам, слухаць казкі, маляваць, танчыць на флэшмобе, граць на інструментах, здымацца ў кіно, смакаваць прысмакі, вырошчваць чупа-чупсавае дрэва, купацца ў мыльных бурбалках, бегаць басанож, гуляць у настолкі і ўпрыгожвацца аквагрымам.

Сярод выступоўцаў — Маляваныч, шалёны калектыў «Пугавіцы», дзіцячыя творчыя калектывы і шмат усяго іншага.

Будзе і прэзентацыя «Дзіцячага спеўніка», і музычна-інтэрактыўная праграма з Сержуком Доўгушавым — супольныя спевы і гульні, знаёмства з традыцыйнымі музычнымі інструментамі і шмат усяго іншага.


 «Дзіцячы сьпеўнік» — першы спеўнік для дзяцей, створаны на аснове беларускіх народных песень.

У зборніку — 33 песні, калыханкі, прыпеўкі, забаўлянкі, а таксама абрадавая і танцавальная лірыка, сабраныя фалькларыстам Антонам Грыневічам у 1905–1924 гг.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Лекцыя «Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ