Семінар па аўтарскім праве ў Мінску — 12 лістапада

12.11.2016 13:00 - 17:00 Культурніцкая прастора "Тартак" (вул. Магілёўская, 2, корпус 2 (4 паверх; недалёка ад гандлёвага цэнтру "Мост")) Уваход вольны

Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашаюць усіх цікаўных узяць удзел у семінары, прысвечаным аўтарскаму праву і магчымасцям яго абароны ў Беларусі.

Падчас сустрэчы пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе юрыстка Вольга Сямашка. Яна таксама зробіць кароткае параўнанне беларускага і еўрапейскага заканадаўства адносна аўтарскага права, раскажа пра практыку абароны аўтарскага права ў інтэрнэце.

Падчас семінара паспрабуем таксама скласці дамову паміж пісьменнікам і выдавецтвам, якая найлепш абароніць правы пісьменніка.
Семінар накіраваны да пісьменнікаў, а таксама да рэдактараў/журналістаў мясцовых газет.

Запрашаем:
субота, 12 лістапада 2016, 13:00 
Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2 (4 паверх; недалёка ад гандлёвага цэнтру “Мост”).

Уваход вольны

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

«Triangle» ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ