Як цікава, без напамінаў пра школу, але ўсё ж з карысцю дапамагчы правесці свайму дзіцяці вясновыя канікулы? Запланаваць візіт у Нацыянальны мастацкі музей! Менавіта тут у самай жывапіснай і творчай атмасферы з 27 па 31 сакавіка 2017 года пройдзе серыя займальных заняткаў “Прывітанне, Музей!”
Лічаце, што для Вашага дзіцяці настаў часм пазнаваць азы свету прыгожага? Мы цалкам згодныя! Падчас наведвання музейных заняткаў дзеці будуць не толькі вучыцца глядзець карціны, але і бачыць гісторыі і сэнс, якія ў іх утоеныя. Маленькія аматары мастацтва будуць аглядаць пастаянную экспазіцыю і часовыя выставы, якія праходзяць у Нацыянальным мастацкім музеі, навучацца разважаць пра мастацтва, даведваюцца пра iмёны знакамітых мастакоў.
Тэмы заняткаў:
“Паглядзі на мяне!” Будзем вучыцца бачыць у партрэце не проста малюнак чалавека, але і яго характар, настрой і нават паспрабуем уявіць, пра што думае намаляваны чалавек.
“Сняданак, абед і вячэра ў музеі. Мастацтва есці вачыма”. Што такое нацюрморт і навошта хтосьці паклаў лімон на стол? Разбярэмся разам.
“Прагулкі ўнутры карцін”. Што ж такое пейзаж і як знайсці дарогу ў карціну?
“Паміж чорным і белым”. Пагаворым пра тое, што такое графіка і як яе глядзець.
“Навошта музею талеркі” ці “Што такое дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”?
Пачатак кожнага занятку а 11-й гадзіне
Працягласць заняткаў – 1 гадзіна
Кошт: 4 р.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 327-71-63.
Заняткі праводзіць Сафія Садоўская