Таццяна Беланогая ў Зялёным Бары

19.06.2014 19:00 - 21:00 Дом Культуры (вул. Сацыялістычная 7) Бясплатнае

19 чэрвеня аўтар – выканаўца з Маладзечна Таццяна Беланогая  выступіць з акустычнай праграмай у пасёлку Зялёны Бор (Смалявіцкі раён).

Месца: Дом Культуры  (вул. Сацыялістычная, 7).

Пачатак у 19:00.

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай аўтарскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны  свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя тэмы творчасці. Таццяна з’яўляецца аўтарам музыкі і словаў. Таксама аўтар-выканаўца выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ