Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 - 10.05.2026 09:00 - 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 20 рублёў

У суботу, 7 сакавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў пачынае працу выстава "Палка".


Палка - прадмет, які добра знаёмы кожнаму з нас. Палка з дзяцінства, якая была здольная на ўсё, "чароўная" палачка, "палка-выручалка", кій для хады - гэта прыклады, зразумелыя розным пакаленням.

У экспазіцыі палка прадстаўлена як універсальны культурны код; прасочваецца яе шлях ад біялагічнай асновы да лічбавага інтэрфейсу.

Праз прызму гэтага элементарнага аб'екта прапануюць разгледзець эвалюцыю чалавечага ўзаемадзеяння са светам - ад прымітыўнага выкарыстання прадмета да стварэння складаных інструментаў, якія становяцца пасярэднікамі паміж намі і рэальнасцю.

Сучасныя беларускія аўтары раскрыюць нечаканыя грані гэтага прадмета.

А гледачу прапануюць не проста сузіраць, а дзейнічаць, становячыся суаўтарамі ў інтэрактыўных зонах: ад арт-квеста, які закранае тэму палкі ў мастацтве, да тэматычных фотазон і інсталяцый.

Дапоўняць выставу экспанаты з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.

Квіткі: 20 рублёў поўны, 18 і 16 рублёў ільготныя.

Выстава працягнецца да 10 траўня.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ