Тэатральны фэст «Другая спроба» ў Познані

16.09.2025 - 20.09.2025 19:00 - 22:00 Познань Бясплатнае

16 верасня, у аўторак, у Познані распачнецца фэст эмігранцкіх тэатраў «Другая спроба»





Праграма такая: 

 16 верасня, аўторак
 

Адкрыццё фестываля 


 19:00 прэм’ера спектакля «Прывітанне, Абдо», рэжысёрка — Валянціна Мароз паводле п’есы Мікіты Ільінчыка. 

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскім перакладам/субтытрамі. Рэгіструйцеся праз мэйл biuro@teatrosmegodnia.pl 

 Месца: Teatr Ósmego Dnia, Ratajczaka 44, Познань 


 17 верасня, серада
 

 17:00 — 19:00 Тэатральны майстар-клас «Біямеханіка Меерхольда», вядоўца — Валянціна Мароз. 

Майстар-клас на беларускай мове з польскім перакладам. 

Рэгіструйцеся праз мэйл biuro@teatrosmegodnia.pl 

 Месца: Teatr Ósmego Dnia, Ratajczaka 44, Познань 


 19:30 Перфарматыўнае чытанне ў рамках «Адкрытага конкурсу» на сцэнічную адаптацыю выбраных апавяданняў з кнігі «Калі ласка, не нервуйцеся, спадарыня Аксанка!» і «1-ы і 101-ы дні ўкраінцаў у Польшчы», рэдактар Рышард Купідура. Прэзентацыя ўзнагароджанай канцэпцыі. Чытанне на польскай мове. 

 Месца: Барак Культуры, al. Marcinkowskiego 21, Познань 


 18 верасня, чацвер
 

 17:00 — 18:30 Панэльная дыскусія «Беларускі і ўкраінскі тэатр ва ўмовах вайны і рэпрэсій». 

 Месца: Teatr Ósmego Dnia, Ratajczaka 44, Познань 

 
19:00 прэм’ера спектакля «Бісквіт» у выкананні Вольгі Кебас і Вольгі Склярскай. 

Спектакль ідзе на ўкраінскай і польскай мовах. 

Рэгіструйцеся праз мэйл biuro@teatrosmegodnia.pl

 Месца: Teatr Ósmego Dnia, Ratajczaka 44, Познань 


 19 верасня, пятніца
 

 15:00 — 16:30 — чытанне п’есы Аксаны Грыцэнка «Малачайнік», рэжысёрка — Марыя Бруні. 

Чытанне будзе на ўкраінскай з польскім перакладам/субтытрамі. 

 Месца: Бібліятэка імя Рачынскага, plac Wolności 19, Познань 


17:30 — 18:30 — чытанне п’есы ад беларускага аўтара А.І. (псеўданім) «Пчала ў горле». Рэжысёрка — Наталля Ляванава. 

Чытанне будзе на рускай мове з польскім перакладам/субтытрамі. 

 Месца: Бібліятэка імя Рачынскага, plac Wolności 19, Познань 

 20:00 познанская прэм’ера спектакля «10 гадзін па прамой дамоў», рэжысёрка і аўтарка тэксту — Жэня Давыдзенка. 

Спектакль на беларускай мове з польскім перакладам/субтытрамі. 

Рэгіструйцеся праз мэйл biuro@teatrosmegodnia.pl 


 20 верасня, субота
 

 14:00 — 15:30 чытанне п’есы Рэнаты Талан з Беларусі «Канечнасць», рэжысёрка — Валянціна Мароз.

Чытанне будзе на беларускае мове з польскім перакладам/субтытрамі. 

 Месца: Бібліятэка імя Рачынскага, plac Wolności 19, Познань 


 16:30–18:00 — чытанне п’есы ад украінскай аўтаркі Наталкі Воражбыт «Зялёныя калідоры», рэжысёрка — Аліна Касцюкова. Чытанне будзе на польскай мове. 

 Месца: Бібліятэка імя Рачынскага, plac Wolności 19, Познань 


19:00 прэм’ера спектакля «Казкі пра жывёл» тэатра «Эмігрант», рэжысёрка — Вольга Грыгораш. 

Спектакль будзе на польскай мове (утрымлівае ўрыўкі на беларускай, украінскай, рускай і ангельскай мовах). 

Рэгіструйцеся праз мэйл michalina@barakkultury.pl 

Месца: Бібліятэка імя Рачынскага, plac Wolności 19, Познань 


 20:00 — Закрыццё фестываля 


Уваход, выглядае, вольны. Праграму глядзіце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ