Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 18:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае
У чацвер, 27 жніўня, у Беларускім Доме адбудзецца першая з новага цыклу псіхалагічная сустрэча для жанчын.

Тэма першай сустрэчы — «Дзе зараз мой дом? Пошук адчування прыналежнасці да новай краіны». 

Для многіх беларусак пераезд стаў не марай і не загадзя прадуманым планам, а вымушаным крокам. 

  • Дзе цяпер мой дом?
  • Што дапамагае адчуць новае месца сваім? 
  • Як будаваць новае жыццё і пры гэтым не губляць сувязі з сабой і тым, што для мяне важна? 

Менавіта пра гэта будуць гаварыць падчас сустрэчы.

Клуб — гэта не толькі група падтрымкі, але і жаночае кола, якое мы будзем ствараць разам. Месца, дзе можна быць пачутай, знайсці падтрымку, лепш зразумець сябе і проста пабыць сярод сваіх. Праз размовы, практыкаванні і псіхалагічныя тэхнікі прапануюць працаваць з перажываннямі, з якімі бывае складана справіцца самастойна.

Вядоўца — псіхалагіня Наталля Цынкевіч.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Спас у Суле

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ