Ток-шоў “Орша: у пошуках гарадской ідэнтычнасці”

18.12.2018 18:00 - 18:00 канферэнц-зала гасцініцы "Орша" (г. Орша, вул. Міра, 11) Уваход вольны

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і SYMPA запрашаюць на ток-шоў “Орша: у пошуках гарадской ідэнтычнасці” 18 снежня.

Орша — горад з багатай гісторыяй і супярэчлівай сучаснай інтэрпрэтацыяй. Як гэта — быць горадам на скрыжаванні дарог? Радзіма Уладзіміра Караткевіча ці горад дзвюх турмаў — які з вобразаў больш устойлівы? Што рабіць моладзі ў горадзе без універсітэта? Гэтыя і іншыя пытанні прагучаць на ток-шоў “Орша: у пошуках гарадской ідэнтычнасці”.

Запрошаныя эксперты:

Раман Воранаў, гісторык, адміністратар культурніцкіх праектаў;
Ігар Казмерчак, грамадскі актывіст, рэдактар “Аршанскага рэгіянальнага партала”;
Наталля Халанская дырэктарка тайм-клуба “13:87”, куратар стартап-школы, сацыяльны прадпрымальнік і грамадская актывістка (Бабруйск).

Падчас адкрытай дыскусіі мы абмяркуем сучаснае гарадское жыццё Оршы, вобраз горада ў СМІ і публічнай прасторы, магчымыя кірункі развіцця і ўдзел у гэтым мясцовых супольнасцяў. Запрашаем усіх ахвочых!

18 снежня, 18:00

канферэнц-зала гасцініцы “Орша”

(вул. Міра, 11)

Падзея ў Вконтакте і Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ