• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Ток-шоў “Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?”

Пачатак: 23.10 (19:00)
Канец: 23.10 (22:00)
Крэатыўная прастора "ЦЭХ"
(Мінск, пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі)
Google

Усіх, хто гатовы, хто думае, што гатовы, і асабліва ўсіх, хто шчыра не гатовы перагледзець самыя далікатныя з грамадскіх стасункаў – паміж мужчынамі і жанчынамі, – запрашае кампанія “Будзьма беларусамі!” увечары 23 кастрычніка ў крэатыўную прастору “ЦЭХ”

У фокусе ўвагі будуць пытанні:

–          Што сабой уяўляе паспяховая, самарэалізаваная жанчына ў грамадстве, дзе прыярытэт аддаецца такім традыцыйна мужчынскім якасцям, як сіла, мэтанакіраванасць і ўпартасць?

–          Як выглядае штодзённасць “ідэальнай жанчыны” з зададзенымі медыяпрасторай “стандартамі якасці” ў кожнай з яе роляў: маці, жонка, прафесіянал?

–          У чым сакрэт трываласці гендарных стэрэатыпаў сярод беларусаў? Якія вобразы  “сапраўдных жанчын” і “сапраўдных мужчын” перадаюцца маленькім беларусам ад старэйшых цягам апошніх пакаленняў?

–          Як уладам улічваць патрэбы і праблемы жанчын, не даводзячы сітуацыю да гендарнай асіметрыі?

–           “Посуд мыюць рукамі!”: што кожны з нас можа зрабіць, каб на побытавым узроўні скараціць гендарныя канфлікты.

У якасці спікераў выступяць:

–          Ірына Саламаціна, кіраўніца лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB;

–          Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартовага маркетынгу БК баскетбольнага клуба “ЦМОКІ-Мінск”;

–          Усевалад Сцебурака, літаратар, шоўмэн;

–          Ніна Меграбян, міжнародны сертыфікаваны трэнер па коўчынгу, НЛП, бізнес-трэнер;

–          Наталля Малышава, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай псіхалогіі МДУ імя М. В.Ламаносава, удзельніца праграмы OSI-HESP «Гендар, сэксуальнасць і ўлада» (2011-2014, Ужгарад-Кіеў-Будапешт), наратыўны практык.

Мадэратары: Уладзімір Корж (старшыня праўлення Міжнароднага асветніцкага грамадскага аб’яднання «АКТ») і Святлана Зінкевіч (дырэктар “Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі”) .

23 кастрычніка 2014 г.

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип