«Толькі барацьба дае правы»: лекцыя пра фемінізм у Мінску

08.03.2022 15:00 - 16:30 івэнт-прастора «210 метраў» (вул. Чапаева, 3) Бясплатнае

8 сакавіка беларускі марксісцкі гурток ладзіць публічную лекцыю «Толькі барацьба дае правы», прысвечаную фемінізму.



Дата: 8 сакавіка

Час: 15.00

Месца: івэнт-прастора «210 метраў», вул. Чапаева, 3, Мінск

«Толькі барацьба дае правы» — дэвіз, справядлівы і да працоўнага руху наогул, і да жаночага руху ў прыватнасці.

На працягу стагоддзяў кожны дзень у розных канцах свету жанчыны вымушаны змагацца за раўнапраўе, а часам нават проста за права называцца чалавекам.

Фемінізм як барацьба за правы жанчын — заканамерны вынік стагоддзяў гэтай барацьбы. А 8 сакавіка — Міжнародны жаночы дзень — заканамерна ўзніклая дата, якая адзначае існаванне гэтай барацьбы.

Сёння, калі сэнс гэтай даты выпустошваюць, а часам і ўвогуле перакручваюць сэнс фемінізму, важна памятаць, як узнікла і якім шляхам ішла барацьба жанчын за свае правы апошнія паўтара стагоддзі. Пра гэта і пойдзе гаворка на лекцыі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ