Традыцыйныя танцы ў Мінску

07.02.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў


У пятніцу, 7 лютага, музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць танцавальную вечарыну.




Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. 

Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы, пра якія і сёння з агеньчыкам у вачах распавядаюць вясковыя старажылы. Не абыдзецца без полек, абэркаў і вальсоў.

 Сярод традыцыйных музычных інструментаў — скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

 І куды ж без прыпевак, якія зададуць адмысловы настрой вечару. 

Запрашаюць усіх, хто ўмее танчыць, толькі вучыцца альбо марыць навучыцца. 

На вечарыне будуць дасведчаныя танцоры, якія стануць выдатным арыенцірам для пачаткоўцаў. 


Уваход — 10 рублёў.





Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ