Трэнінг для дзяўчынак «Ты маеш права казаць „не“» ў Кракаве

07.03.2025 17:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) 120 злотых



У пятніцу, 7 сакавіка, у Кракаве ладзяць трэнінг па самаабароне для дзяўчынак 9-11 гадоў «Ты маеш права казаць „не“».






Трэнінг заснаваны на метадзе WenDo, распрацаваным адмыслова для жанчын і дзяўчынак.


На трэнінгу:


  •  Разбяруць стратэгіі самаабароны. Што рабіць у небяспечных сітуацыях і як іх прадухіліць
  •   Пагутараць пра асабістыя межы. Што гэта такое, як іх усталёўваць і адстойваць
  •  Прайграюць жыццёвыя сітуацыі, з якімі сустракаюцца дзяўчаты, і абдумаем спосабы выхаду з іх
  •  Прапампуюць сілу прыроднага голасу, які з’яўляецца адным з інструментаў для самаабароны
  •  Абмяркуюць, як не баяцца быць сабой і ўпэўнена заяўляць пра сябе



Трэнінг дапаможа стаць больш упэўненымі ў сабе, смялей казаць «не» і абараняць свае межы.

Трэнінг праводзіць дыпламаваная трэнерка па супрацьдзеянні гвалту і дыскрымінацыі да жанчын і дзяўчынак па метадзе WenDo Таццяна Куляшова.

Мова трэнінгу — руская.


Удзел — 120 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ