Сустрэча "Лёс адной сям’і – гісторыя трох народаў " у Варшаве

04.12.2025 17:30 - 18:30 факультэт прыкладной лінгвістыкі (ul. Dobra 55) Бясплатна

У чацвер, 4 снежня, Беларускі гістарычны клуб запрашае на  сустрэчу "Лёс адной сям’і – гісторыя трох народаў ".


Вас чакае прагляд дакументальнага фільма, прысвечанага братам Іваноўскім і іх ролі ў гісторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. 

Браты Юры, Тадэвуш і Вацлаў паходзілі з адной сям'і, але кожны абраў розную нацыянальную опцыю: Юры - лічыў сябе палякам, Тадэвуш - літоўцам, а Вацлаў - беларусам. 

Фільм распавядае пра жыццёвы шлях кожанага з іх і ролю, якую адыгралі ў гісторыі сваіх краін. 

Пасля прагляду адбудзецца дыскусія з удзелам даследчыкаў нацыянальнай свядомасці на польска-літоўска-беларускім памежжы на пачатку ХХ стагоддзя.

Удзел бяруць:

- праф. Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы)

- праф. Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН) 

Працоўныя мовы: фільм - беларуская, дыскусія - польская.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядна-святочная бяседа ў Торуні

20.12.2025 (11:00 - 15:00) Kulturalny Hub Bydgoskiego Przedmieścia (ul. Szosa Bydgoska 50)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ