Тры вечары з Алесем Пушкіным

10.02.2015 19:00 - 20:00 Дом Фішэра (пр. Незалежнасці, 84А) Бясплатнае
Дом Фішэра распачынае серыю імпрэз, можна сказаць, новага для сябе фармату!
Пачынаючы з 10-га лютага ў нас пройдуць тры творчыя сустрэчы з вядомым мастаком Алесем Пушкіным, прысвечаныя розным тэмам!
Чакаецца шмат цікавага, новага і невядомага.
Акрамя таго ў сустрэчах прымуць удзел музыкі і вядомыя літаратары!
Запрашаем усіх аматараў культуры, літаратуры й мастацтва!
Тры творчыя вечарыны ў Доме Фішэра з мастаком Алесем Пушкіным, вядомым сваімі яскравымі пэрфомансамі.

10 лютага, 19:00
“Сустрэча з Шапэнам…”
Прэзентацыя партрэта Ф. Шапэна, аўтар Алесь Пушкін.
Музыку Ф. Шапэна выканаюць Аляксандра Клінцэвіч, Ганна Ахрэм.

17 лютага, 19:00
“Таямніцы Сынковіцкай царквы”
Трыптых Алеся Пушкіна. Пры ўдзеле навуковага кіраўніка па рэстаўрацыі Сынковіцкай царквы Архангела Міхаіла прафесара Генадзя Лаўрэцкага

23 лютага, 19:00
“Размова вакол прозы Юрыя Станкевіча”
да 70-годдзя пісьменніка.
У літаратурнай імпрэзе возмуць удзел:
Барыс Пятровіч
Уладзімір Някляеў
Леанід Галубовіч
Пятро Васючэнка
Ціхан Чарнякевіч
Зьміцер Вішнёў
Ганна Кісьліцына
Наталка Бабіна


Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ