• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Цырымонія ўзнагароджання прэміі Гедройца 2018

Пачатак: 11.10 (19:00)
Канец: 11.10 (19:00)
галерэя ''Арт-Беларусь''
(Мінск, вул. Казлова, 3 (Палац мастацтва))
Кошт: Уваход вольны
Google

11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ”Арт-Беларусь” Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). Уваход вольны.

Святочны настрой створыць гурт Apple Tea.

На прэмію Гедройца сёлета былі намінаваны 32 кнігі.

У шорт-ліст прэміі ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.

Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.

Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Мінск.

Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.

Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.

Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

У журы прэміі сёлета працавалі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

Нагадаем, што да 24 кастрычніка працягваецца збор сродкаў на выданне аўдыякнігі. Вы не толькі можаце дапамагчы людзям з інваліднасцю па зроку пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але і здольныя паўплываць на выбар кнігі для запісу. Будзе запісаная адна з кніг шортліста Прэміі Гедройца.

Падтрымаць праект можна па спасылцы

Таксама да канца дня 9 кастрычніка можна ўзяць удзел у конкурсе “Угадай трох пераможцаў” і выйграць камплект шасці кніг шортліста. Падрабязны рэгламент конкурсу можна знайсці тут.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Сакратар прэміі Аляксей Стрэльнікаў, асістэнтка сакратара Ганна Трызнюк

Кантакты:

e-mail: [email protected];

тэл.: +375 29 367-95-82 (Velcom)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип