Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў



 У аўторак, 15 ліпеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца лекцыя Ганны Сілівончык «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво»





У межах праекта на працягу года разглядаюць асноўныя святы традыцыйнага беларускага календара: іх змест, сімволіку, абрадавыя дзеянні і паралелі са святамі іншых індаеўрапейскіх культур.

 Слухаюць аўтэнтычны спеўны абрадавы фальклор з розных рэгіёнаў Беларусі, які агучвае гэтыя святы і раскрывае іх ва ўсёй шматстайнасці, і глядзяць фрагменты этнаграфічных фільмаў па адпаведных тэмах. 

Новая лекцыя будзе прысвечаная адразу двум летнім святам — Купаллю і Жніву, якія ў першую чаргу былі прымеркаваны да дня летняга сонцастаяння.

 Гэты містычны момант — час найвышэйшага росквіту прыроды і ўборкі ўраджаю.

 На лекцыі вы даведаецеся пра беларускія і еўрапейскія традыцыі святкавання Купалля і Жніва. 



Квіткі — 8 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ