Творчая кухня з Антонам Рудаком

21.04.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

21 красавіка (серада) а 19.00 адбудзецца «Творчая кухня» з паэтам і гісторыкам Антонам Рудаком. Антон Рудак — аўтар паэтычнай кнігі «Верхні горад», фіналіст прэміі «Дэбют», лаўрэат прэміі «Кніга году». Мы абмяркуем, як суіснуюць у адным чалавеку «паэт» і «гісторык», якую ролю ў жыцці Антона адыграў Уладзімір Караткевіч і адкуль з’яўляецца «другое творчае дыханне».


Таксама Антон прачытае некалькі вершаў і адкажа на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і «Еўрарадыё» і на Youtube па спасылцы.

«Творчая кухня» — сумесны праект «Еўрарадыё» і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ