Творчая сустрэча “Паазер’е і беларускае фэнтэзі” ў Полацку

14.03.2026 12:00 - 14:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1) 3 рублі

У суботу, 14 сакавіка, у полацкім музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я адбудзецца творчая сустрэча “Паазер’е і беларускае фэнтэзі”.


У музей завітаюць Яўген Папакуль, перакладчык-скандынавіст, выкладчык ПДУ, і Маргарыта Латышкевіч, пісьменніца, аўтарка шэрагу кніг.

Яны падзеляцца досведам ужывання скарбаў Паазерскага фальклору ў гумарыстычным фэнтэзі “Ордэн шэрай макрыцы”, распавядуць пра вытокі міфалагічнага фэнтэзі “Век людзей” і тое, як свет рамана генетычна звязаны з нацыянальнымі традыцыямі Паазер’я.

Акрамя выступленняў гасцей плануецца інтэрактыў з наведвальнікамі, прэзентацыя кніг, аўтограф-сесія і гарачая гарбата.

Уваход - 3 рублі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве

22.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ