Творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам у Цюрыху

09.06.2025 18:30 - 20:00 (Josefstrasse 102) Бясплатнае

 

У панядзелак, 9 чэрвеня, у Цюрыху адбудзецца творчая сустрэча з музычным журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Чарнухам





Вас чакае прэзентацыя яго новай кнігі ’’Гвалт’’ - дзесяць апавяданняў, дзе фантазія цесна пераплеценая з рэальнасцю. 

Палёт супрацоўніка КДБ над мінскім цыркам, выкопванне мёртвага чыноўніка з труны, страшная эпідэмія на Шклоўскім возеры, рытуальнае расчляненне свінні — нечаканыя вобразы ствараюць прастору для роздуму. 

Спадар Аляксандр таксама раскажа пра самых вядомых і паспяховых беларускіх музыкаў. 

Вы даведаецеся:
 

  • якія беларусы былі намінаваныя на Грэмі; 
  •  як беларускі гурт стаў самым паспяховым рускамоўным гуртом у гісторыі; 
  •  як выжывае беларуская культура і чаму важна яе падтрымліваць. 



Уваход вольны, данаты вітаюцца. 




Вам можа быць цікава

Вальжына Морт у Берліне

10.06.2025 (16:00 - 18:00) silent green (Gerichtstraße 35)

«Касіяпея» ў Познані

10.06.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (8, 27 Grudnia)

Сустрэча з Ксеніяй Луцкіной у Ляйпцыгу

12.06.2025 (18:00 - 20:00) Helmut Space (Kohlgartenstraße 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ