Вальжына Морт у Берліне

10.06.2025 16:00 - 18:00 silent green (Gerichtstraße 35) 9 еўра

У аўторак, 10 чэрвеня, у Берліне ў межах фэста паэзіі адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Вальжынай Морт




Вальжына Морт піша вершы на дзвюх мовах: на беларускай і ангельскай. 

Яе тэксты — гэта «цывілізаваная форма крыку», калыханкі, песні ночы і песні для кішэннага нажа, партытуры «для гучных галасоў і адвёртак». У іх спадарыня Вальжына праводзіць радыкальную, паэтычную форму даследавання продкаў, апрацоўваючы вопыт вайны і дыктатуры і падслухоўваючы гісторыі пра «голад, бамбардзіроўкі, перасяленне, хваробы ці смерць». 

На сустрэчы яна будзе чытаць, сярод іншага, вершы, спецыяльна перакладзеныя для гэтай падзеі Катарынай Нарбутовіч і Ульянай Вольф, вершы, узятыя з раней неапублікаванага рукапісу пад працоўнай назвай «Зіма ў Монтэвердэ». 

Тон тэкстаў — адчай, заўсёды пачуццёвы і прамы ў сваіх вобразах, часам жорсткіх, а часам пяшчотных, нават прапаноўваючы зрэдку пробліск надзеі, якая, тым не менш, застаецца амбівалентнай. 

Мерапрыемства будзе перакладзена на ангельскую і нямецкую мовы.



 Квіткі коштам 9 еўра поўны і 7 еўра льготны бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ