Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Мая Радзіма — беларуская мова»

23.02.2024 18:00 - 20:00 (Oleandrów 6/2) Бясплатнае

Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы — кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.


Дата: 23 лютага

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава

Уваход вольны! Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць — гэта» і яшчэ мноства іншых выдатных твораў пісьменніка. Да сустрэчы на імпрэзе, сябры!


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ