Творчая сустрэча з Кацярынай Кузьмічовай у Варшаве

08.06.2024 17:00 - 19:00 Duży Pokój (Warecka 4/6) Бясплатнае




 У суботу, 8 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з фатографкай Кацярынай Кузьмічовай.





Дата: 8 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Duży Pokój, Warecka 4/6, Варшава 



Спадарыня Кацярына раскажа пра свой свежы праект «BETONIUM». 



Праект «BETONIUM» — гэта даследаванне сучаснай ідэнтычнасці ў краінах былога Усходняга блоку. 

Спадарыня Кацярына з неверагоднай чуласцю і дакладнасцю разглядае архітэктурную спадчыну — плітныя жылыя дамы, якія фарміруюць гарадскі ландшафт і асабістыя гісторыі жыхароў. 

Аўтарка наведала Польшчу, Славакію, Венгрыю, Чэхію, Грузію, Літву, Эстонію і Беларусь, даследуючы, як савецкая архітэктура паўплывала на сучаснае жыццё і ідэнтычнасць людзей. 

Прапануюць пашукаць адказу на пытанне, ці існуе ўнікальная ідэнтычнасць, адрозная ад заходніх узораў.


 Сустрэчу будзе весці Лукаш Паўлоўскі з фундацыі Picture Doc. 




Уваход, выглядае, вольны.






Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 16:30 - 24.07.2026 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c)

Перфарматыўнае чытанне «Кураж» у Познані

22.07.2026 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Перфарматыўная чытка «Свінні» ў Варшаве

26.07.2026 (17:00 - 18:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ