Творчы вечар Навума Гальпяровіча “На шляху да сябе…”

25.01.2018 16:00 - 16:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

25 студзеня 2018 года ў 16:00 у межах музейнага праекта “Літаратурны чацвер” адбудзецца сустрэча з паэтам, пісьменнікам, публіцыстам, журналістам Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам.

У гэтым годзе Навум Якаўлевіч адзначае сваё 70-годдзе і ўжо 13 гадоў з’яўляецца дырэктарам міжнароднага радыё “Беларусь”, стварае і крэатыўна натхняецца радыёпраектамі “Штрыхі”, “Беларусь ад А да Я”, праграмай “Зямля, што дадзена нам лёсам”. Адным з улюбёных і вельмі папулярных застаецца радыёблог “Роздум” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, а таксама тэлевізійны праект “Дыялог пра мову”, у якім Навум Гальпяровіч выступіў у якасці вядучага.

Апрача медыйных праектаў Навум Гальпяровіч мае на сваім рахунку больш за дзесяць кніг, яго творы перакладаліся на польскую, балгарскую, румынскую, рускую, англійскую і іншыя мовы. Музыку на вершы Навума Гальпяровіча напісалі кампазітары Эдуард Зарыцкі, Уладзімір Буднік, Валерый Іваноў, Алег Елісеенкаў, Алег Сямёнаў і інш. Навум Якаўлевіч здзіўляе сваёй няўрымслівай энергіяй, ён выкладае ў Інстытуце журналістыкі БДУ на кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры і перадае свой вопыт студэнтам. Многія навучэнцы працягваюць працу Навума Гальпяровіча, і нават студэнты з КНР прыходзяць працаваць на міжнароднае радыё “Беларусь”, каб расказваць пра нашу краіну кітайскім слухачам.

Пра значны ўнёсак Навума Гальпяровіча ў культуру Беларусі, пра яго плённую творчую дзейнасць і высокі прафесіяналізм сведчыць шэраг узнагарод, сярод якіх медаль Францыска Скарыны, але самай галоўнай узнагародай, па словах пісьменніка і журналіста, з’яўляецца яго сям’я.

На творчым вечары прагучаць паэтычныя радкі знакамітага паэта, якія пранікнуты любоўю да Беларусі, мовы і культуры, у выкананні самаго аўтара, артыста і рэжысёра Белтэлерадыёкампаніі Алега Вінярскага і беларускіх бардаў.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 


Вам можа быць цікава

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Ноч паэтаў у Львове

29.10.2025 (18:00 - 20:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

"Кашлаты Вох" і "Вішнёвы торт" ва Уроцлаве

31.10.2025 (20:00 - 23:00) паведамяць гледачам асабіста

Прэзентацыя кнігі Макара "Ніці" ў Варшаве

02.11.2025 (16:00 - 18:00) "Кнігаўка" (ul. Kłopotowskiego, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ