«Боль. Супраціў. Надзея» ў Ролі (Паўночная Караліна)

09.08.2026 13:00 - 15:00 Moore Square (201 S Blount St) Бясплатнае
9 жніўня ў Ролі (Паўночная Караліна) адбудзецца інтэрактыўны палітычны перформанс «Боль. Супраціў. Надзея». У гэты дзень спаўняецца шэсць гадоў з дня, калі ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты. З таго часу сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, страціўшы дом, блізкіх, працу, здароўе і сваё ранейшае жыццё.

У цэнтры перформансу — жанчына ў белым з завязанымі вачыма. Увасабленне лёсу кожнага з нас. Кожны ўдзельнік зможа завязаць на ёй стужку за кожную страту, якую прынёс рэжым Лукашэнкі: родны дом, сям’ю, сяброў, працу, здароўе, родныя сэрцу мясціны або свабоду. У фінале ўдзельнікі разам разрэжуць стужкі, а яе першы свабодны крок стане сімвалам надзеі для ўсёй Беларусі.

Калі хтосьці не можа прысутнічаць асабіста, але хоча стаць часткай перформансу, арганізатары завяжуць стужку ад яго імя.

Арганізатары: Беларускія сцежкі Каралін і Association of Belarusians in America


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Дзень Годнасці ў Беластоку

09.08.2026 (17:00 - 19:00) plac przy restauracji Żubrowisko (ul. Rynek Kościuszki 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ