У музеі Броўкі танчаць талакой!

10.02.2023 18:00 - 20:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 10 рублёў

У пятніцу, 10 лютага, літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае патанчыць талакой традыцыйныя танцы разам з фальклорным гуртом «Зараначка».



Дата: 10 лютага

Час: 18.00

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, Мінск 

«Зарачанка» — калектыў Блонскага сельскага дому культуры. Больш за 40 гадоў гурт збірак і захоўвае беларускія традыцыйныя абрады і песні, танцы і гульні.

Вы даведаецеся процьму цікавага пра гісторыю і асаблівасці беларускіх народных танцаў. І вядома ж, вывучыце і разам станчыце некаторыя з іх пад акампанемент традыцыйных народных інструментаў.

Уваход — 10 рублёў.




Вам можа быць цікава

Свята да 35 гадоў Незалежнасці Беларусі ў Вільні

23.08.2026 (15:30 - 18:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ