Уладзімір Арлоў у Берліне

07.06.2023 19:00 - 21:00 Pilecki-Institut (Pariser Platz 4a) Бясплатнае

У сераду, 7 чэрвеня, у Берліне адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, прысвечаная 160-годдзю паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі.



 Дата: 7 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Pilecki-Institut, Pariser Platz 4a, Берлін


На сустрэчы прэзентуюць новую кнігу спадара Уладзіміра «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і знакамітае выданне «Імёны свабоды», што ўтрымлівае 410 партрэтаў змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.


Пісьменнік падзеліцца гістарычнымі цікавосткамі пра:

Новыя факты з жыцця Кастуся Каліноўскага

Рэйкавую вайну і іншыя малавядомыя старонкі баявых дзеянняў супраць расейскіх карнікаў

Лёсы паўстанцкіх камандзіраў

Жанчын у паўстанні: маці, жонак, каханых

А яшчэ можна будзе атрымаць аўтограф і набыць кніжачак.


Уваход вольны!







Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ