Урачысты старт міжнароднага праекта “Літаратурны глобус”

16.03.2017 18:00 - 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

16 сакавіка 2017 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачысты старт міжнароднага праекта “Літаратурны глобус”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

«У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як «беларускі Гамер», стваральнік нацыянальнай «Іліяды» і «Адысеі» — менавіта такія аналогіі напрошваюцца пры думцы аб ягоных «Новай зямлі» і «Сымоне-музыку»… Імя Якуба Коласа, аднаго з буйнейшых песняроў сялянства, стваральніка маляўнічых беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа, надзвычай натуральна глядзіцца ў шэрагу імёнаў класікаў сусветнай літаратуры», — сказаў пра песняра беларускі літаратуразнавец Міхась Тычына. За межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы (пераважна паэтычныя) перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя — англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменніка і яго ролю ў літаратуры разглядалі у сваіх працах славісты Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Асобае месца сярод перакладаў твораў займаюць выданні на славянскіх мовах — рускай, польскай, украінскай.

У наш час творчасць класікаў нацыянальных літаратур становіцца цікавай для нашчадкаў не уласнай літаратурай, а тым фактам, што яна ў гісторыка-культурных адносінах асветлена геніем вялікага мастака і, дзякуючы ўзаемаабмену духоўнымі і мастацкімі каштоўнасцямі, ўзнікаюць новыя творы, завязваюцца творчыя кантакты.

У межах новага міжнароднага праекта музея “Літаратурны глобус” адбудуцца цікавыя сустрэчы з замежнымі пісьменнікамі, якія маюць найбольшы аўтарытэт і прызнанне на літаратурнай ніве ў сваёй краіне, лаўрэаты літаратурных прэмій, вядомыя літаратурныя крытыкі, выдаўцы, публічныя постаці сённяшняга гуманітарнага працэсу, якія заведама выклікаюць цікавасць. Замежныя госці пазнаёмяць з літаратурнымі навінкамі, прымуць удзел у публічных лекцыях і творчых сустрэчах. Сусветны літаратурны працэс паўстане з пункту гледжання яго самых вядомых прадстаўнікоў, і на працягу года музей закамітага паэта стане дыскусійнай трыбунай многіх актуальных і хвалюючых тэм.

Першым удзельнікам праекта стане паэт, пісьменнік, старшыня Калінінградскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Барыс Бартфельд.

Барыс Бартфельд – паэт і пісьменнік, вучоны, арганізатар мноства літаратурных і культурных праектаў, старшыня Калінінградскай абласной пісьменніцкай арганізацыі, член праўлення Расійскага фонду культуры, лаўрэат галоўных рэгіянальных прэмій у галіне літаратуры і культуры.  Але перш за ўсё, Барыс Бартфельд – паэт, са сваім зусім асаблівым паэтычным стылем. Яго манера публічнага чытання сваіх вершаў і рускай паэзіі зачароўвае і напоўнена вялікай эмацыйнай сілай. Безумоўна, ён спявак роднага краю, яго прыроды і незвычайнай, багатай гісторыі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ