Уручэнне прэміі Гедройца

12.10.2016 19:00 - 21:00 гатэль Renaissance (пр. Дзяржынскага, 1Е) Уваход вольны

Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 12 кастрычніка ў гатэлі Renaissance (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

На галоўную ўзнагароду сёлета прэтэндуюць наступныя кнігі:

1. Андрэй Адамовіч “Таўсьціла і лешч”, Вільня, “Логвінаў”
2. Валянцін Акудовіч “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”, Вільня, “Логвінаў”
3. Альгерд Бахарэвіч “Белая муха, забойца мужчын”, Мінск, “Галіяфы”
4. Алесь Пашкевіч “Рух”, Мінск, “Кнігазбор”
5. Таня Скарынкіна “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”, Вільня, “Логвінаў”
6. Макс Шчур “Завяршыць гештальт”, Тэрнопаль, “Крок”

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, другое — творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank. Сёлета сума ўзнагароды будзе эквівалентная 5000 еўра.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку. Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”;
2015 — Віктар Казько “Час збіраць косці”.


Вам можа быць цікава

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Ксішы Ангелавай "Беларускі Мартыралог" у Берліне

26.01.2026 08:00 - 12.02.2026 18:00 U Naturkundemuseum (Caroline-Michaelis-Str. 1)

Kurwadziki і Алесь Дзянісаў у Вільні

07.02.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ